У Белай зале

№ 4 (924) 23.01.2010 - 29.01.2010 г

У Белай зале Расійскай акадэміі мастацтваў на пасяджэнні Прэзідыума гэтымі днямі адбылося ўручэнне акадэмічных знакаў дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, абраным ганаровымі членамі Акадэміі.

 /i/content/pi/cult/247/3563/3.jpg
 У.Зінкевіч, У.Мурахвер, З.Цэрэтэлі, В.Януцёнак, У.Савіч, М.Баразна.
Гэта высокае званне яны атрымалі за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва і мастацтвазнаўства і ўмацаванне культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы. Узнагароды ўручаў прэзідэнт РАМ Зураб Цэрэтэлі.  Сярод узнагароджаных— заслужаны дзеяч  мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Уладзімір Зінкевіч, прарэктар па навуковай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства Міхаіл Баразна, старшыня ГА “Беларускі саюз мастакоў”, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Уладзімір Савіч і заслужаны дзеяч  мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мурахвер.  

Ва ўрачыстай цырымоніі ўдзельнічалі саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Валянціна Януцёнак, старшыня Савета нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы” Сяргей Кандыбовіч.

Ул. інф.