“Успамін…” у дзвюх залах

№ 3 (922) 16.01.2010 - 22.01.2010 г

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах адзначыў днямі сваё 30-годдзе. Да гэтай падзеі была прымеркавана юбілейная выстаўка “Успамін пра тое, што было”.

 

Стваральнікамі музея сталі Юрый Карачун, Ірына Паньшына і Таццяна Сцёпіна. Установа размясцілася ў адрэстаўраваным культавым будынку другой паловы ХІХ ст., які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту. Музей мае дзве выставачныя залы: у першай размешчана пастаянная экспазіцыя - узорнае ткацтва, разьба па дрэве, пляценне з саломкі і лазы, ганчарства, - другая ж зала, дзе адкрыўся "Успамін...", прызначана для зменных выставак. За ўвесь час работы іх было зладжана звыш 110. На юбілейнай выстаўцы прадстаўлены архіўныя фота з музейных фондаў, фрагменты колішніх экспазіцый: дымкаўская цацка (Кіраў), паўлаўскія хусткі і вырабы з хахламы (Масква), побыт казацкай даўніны XVII - XVIII стст. (Чарнігаў), украінскае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (Херсон), руская лакавая мініяцюра (Масква)...

Таццяна АНДРЫЕВІЧ, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь