“Таліца” на “Спеўным Полі”

№ 3 (922) 16.01.2010 - 22.01.2010 г

Народны ансамбль народнай музыкі “Таліца” рыхтуецца ў лютым пацвердзіць сваё званне.

 

/i/content/pi/cult/246/3549/12-2.jpgАнсамбль існуе амаль 20 гадоў. Яго стваральнікам і першым кіраўніком быў былы дырэктар Старадарожскага раённага дома культуры Сяргей Знакаван. Менавіта пры ім калектыў атрымаў званне народнага. 18 гадоў таму "Таліцу" ўзначаліла Тамара Шэшка. У рэпертуары калектыву - беларускія народныя песні, а таксама творы айчынных кампазітараў і баяніста ансамбля - выкладчыка мясцовай дзіцячай школы мастацтваў Мікалая Багдановіча. Шмат у "Таліцы" сямейных пар: Шэшкаў, Багдановічаў, Валенцюкевічаў. Сярод салістаў і музыкантаў - Ігар Завацкі, Святлана Лазука, Зінаіда Сухарава... Яны працуюць у раённым Цэнтры культуры і адпачынку, у дзіцячай школе мастацтваў. Прыжыліся ў калектыве і маладыя культасветработнікі: Анатоль Ляшко, Іван Жураўскі і Дзмітрый Мінько. Выступала "Таліца" ў Слуцкім і Любанскім раёнах Міншчыны, у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, у гарадах-пабрацімах Лухавіцы Маскоўскай вобласці і Клайпедзе Рэспублікі Літва. У планах калектыву - удзел у абласным фестывалі харавога мастацтва "Спеўнае Поле" на Мядзельшчыне ў ліпені 2010 года.

Анатоль БАРЫС Старыя Дарогі На здымку: ансамбль "Таліца".