Аб праверках у 2010 годзе

№ 3 (922) 16.01.2010 - 22.01.2010 г

Паважаныя кіраўнікі! У кантрольна-рэвізійны аддзел звяртаюцца кіраўнікі і галоўныя бухгалтары з пытаннем: ці будзе праводзіцца рэвізія фінансавагаспадарчай дзейнасці іх арганізацыі ў 2010 годзе?

 

Паведамляем, што з 1 студзеня 2010 года планавыя праверкі ўсімі без выключэнняў кантралюючымі органамі будуць праводзіцца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года № 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" з уключэннем праверкі ў каардынацыйны план кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на І паўгоддзе 2010 года па абласцях і г. Мінску. Згаданыя планы размешчаны на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю http://www.kgk.gov.by. У адпаведнасці з пунктам 8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года № 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" планавыя праверкі аднаго суб'екта, які правяраецца, цягам каляндарнага года могуць быць ажыццёўлены некалькімі кантралюючымі (нагляднымі) органамі толькі ў форме сумеснай праверкі. Правядзенне некалькіх планавых праверак аднаго і таго ж суб'екта на працягу года не дапускаецца.

Такім чынам, у выпадку ўключэння вашай арганізацыі ў каардынацыйны план кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на І паўгоддзе 2010 года адным з кантрольных органаў (напрыклад, Міністэрствам падаткаў і збораў), іншы кантралюючы орган (напрыклад, Міністэрства культуры) не мае права запланаваць і правесці рэвізію фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў ІІ паўгоддзі 2010 года. І наадварот, калі праверка вашай арганізацыі запланавана і ўключана ў каардынацыйны план Мінкультуры, іншыя кантралюючыя органы (напрыклад, Энерганагляд) не могуць правесці праверку ў ІІ паўгоддзі 2010 года. Каб навесці парадак у пытаннях на тэму праверкі, прапануем азнаёміцца з каардынацыйнымі планамі на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю http://www.kgk.gov.by і прыняць усе неабходныя захады па выпраўленні магчымых недахопаў у працы. У выпадку ўзнікнення праблем прапануем звяртацца ў кантрольна-рэвізійны аддзел Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па тэлефоне: 203-88-24, а таксама на электронны адрас: kizim@kultura.by

Аляксандр КІЗІМ, начальнік кантрольна-рэвізійнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь