Гэта - дом, пабудаваны, згодна з даручэннем Прэзідэнта нашай краіны, адмыслова для работнікаў культуры і мастацтваў. У ім атрымалі новыя кватэры работнікі буйных устаноў культуры і вядучых творчых калектываў, вядомых і прызнаных не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі: Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя МаксімаГоркага, Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусі імя Г.Цітовіча, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" ды шэрагу іншых устаноў і арганізацый.
На фота Андрэя СПРЫНЧАНА: новы дом на Нёманскай сабраў сваіх жыхароў; старшыня ЦК прафсаюза работнікаў культуры Мікалай Шаўцоў на ўрачыстай цырымоніі ўручае ордэры і каштоўныя падарункі.