ПАЛАЖЭННЕ аб парадку правядзення конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка У.С. Караткевічу ў г. Кіеве

№ 52 (920) 26.12.2009 - 01.01.2010 г

ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 17.12.2009 № 206 У адпаведнасці з пратаколам даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, даных 5 — 6 лістапада 2009 г. па выніках афіцыйнага візіту ва Украіну, ад 11.12.2009 № 33, міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушкам быў падпісаны загад аб правядзенні конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка У.С.Караткевічу ў г. Кіеве.

 

/i/content/pi/cult/244/3485/3-1.jpg1. Мэтай конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка У.С. Караткевічу ў г. Кіеве з'яўляецца пошук найбольш выразнага, дакладнага вобраза У.С. Караткевіча, пабудаванага на глыбокім пранікненні ў творчую спадчыну выдатнага беларускага празаіка, паэта, драматурга, публіцыста.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" і грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз мастакоў".

Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. З улікам архітэктурнай сітуацыі месца размяшчэння помніка, якое прымыкае да тэрыторыі Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне па адрасе: г. Кіеў, вул. Кацюбінскага, 3, помнік павінен адпавядаць наступным патрабаванням: агульная вышыня помніка сумесна з асновай не павінна перавышаць 3,5 м, без асновы - не больш як 2,0 - 2,2 м; матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца, - бронза, граніт; кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва.

5. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце памерам 1,0 х 1,0 м, мець сціслую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння помніка і мадэль помніка ў маштабе.

 6. У мэтах захавання ананімнасці аўтараў конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца на ўсіх матэрыялах у левым верхнім вугле, а таксама на аўтарскім канверце. У запячатаны канверт укладваюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку, а таксама адрас і кантактны тэлефон удзельніка альбо калектыву ўдзельнікаў конкурсу. Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правілаў афармлення і прадстаўлення конкурсных матэрыялаў праект адхіляецца ад разгляду.

7. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін да 13 студзеня 2010 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да сапраўднага Палажэння на адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 316; кантактны тэлефон: + 375 44 73 73 915. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены аўтарамі 14 студзеня2010 г. не пазней за 17.00 гадзін па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

8. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца членамі конкурснай камісіі (журы) на закрытым пасяджэнні 15 студзеня 2010 г. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці 2/3 складу журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў "за" і "супраць" голас старшыні журы з'яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца ў пратакольнай форме за подпісамі ўсіх членаў журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Аўтарскія канверты распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу, якія даводзяцца да ўсіх яго ўдзельнікаў.

 9. Пасля заканчэння работы конкурснай камісіі конкурсныя матэрыялы вяртаюцца аўтарам. Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка.