З раёнаў самым актыўным быў Міёрскі – 150 удзельнікаў, найменей актыўным – Талачынскі, тут атрымалі толькі 10 заявак. Менавіта ў абласным цэнтры знайшліся таленты ва ўсіх намінацыях, самай папулярнай з якіх стала, натуральна, “Эстрадныя спевы”. А вось ахвотнікаў у “Сацыяльнай рэкламе” і “Скульптуры” было па-мінімуму, прынамсі, толькі ў Наваполацку і самім Віцебску. Усяго ў наступны этап Конкурсу прайшло 217 чалавек.