“Стварыць стужкі, дастойныя называцца нацыянальнымі шэдэўрамі”

№ 51 (919) 19.12.2009 - 25.12.2009 г

17 снежня ў сталічным Доме кіно адбыўся ўрачысты вечар з нагоды Дня беларускага кіно. На ім гучалі віншаванні, былі ўручаны ўзнагароды і паказана прэм’ера Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

 

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне кінематаграфістам Беларусі з нагоды 85-годдзя беларускага кіно.

Прэзідэнт адзначыў, што нацыянальны кінематограф прайшоў вялікі шлях. Было шмат няпростых творчых пошукаў, мастацкіх узлётаў, яркіх імён сцэнарыстаў, рэжысёраў, аператараў, акцёраў, прадстаўнікоў іншых прафесій. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: галоўная задача сучасных беларускіх кінематаграфістаў - захоўваць, падтрымліваць і развіваць гэтыя багатыя традыцыі з улікам здабыткаў сусветнага экраннага мастацтва. "Глядач чакае ад вас цікавых і высокамастацкіх фільмаў пра славутыя старонкі мінулага і сучаснага жыцця краіны, якія абуджалі б у сэрцах гордасць за Радзіму", - гаворыцца ў прывітанні. "Упэўнены, што вашы талент і энергія дапамогуць адкрыць новую эпоху ў развіцці айчыннага кінематографа, стварыць стужкі, дастойныя называцца нацыянальнымі шэдэўрамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

 Паважаныя сябры!

Шчыра віншую ўсіх кінематаграфістаў краіны са святам 85-годдзя беларускага кіно. Гэта дата з'яўляецца знамянальнай падзеяй у культурным жыцці нашай рэспублікі, якая дазваляе аддаць даніну павагі беларускім кінематаграфістам і з гордасцю ўспомніць лепшыя старонкі гісторыі нацыянальнага кінамастацтва. Сёння, пад час эпохі інфармацыйных тэхналогій, кіно, у якім адлюстроўваюцца ўсе віды мастацтва, набывае новы сэнс у сувязі з шырокай папулярнасцю сярод насельніцтва краіны, у тым ліку сярод моладзі - будучага беларускай дзяржавы. Ад імя культурнай грамадскасці Беларусі зычу вам творчых поспехаў на карысць развіцця нацыянальнай кінематаграфіі, натхнення і прызнання гледачоў.

 Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка

/i/content/pi/cult/243/3464/2-2.jpgНа ўрачыстасцях прывітанне Кіраўніка дзяржавы з нагоды 85-годдзя беларускага кіно зачытаў начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Усевалад Янчэўскі. Таксама пад час мерапрыемства нагруднымі знакамі Міністэрства культуры "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" былі ўзнагароджаны людзі, якія прысвяцілі сябе беларускаму кіно: выконваючы абавязкі старшыні Беларускага саюза кінематаграфістаў Віктар Васільеў, генеральны дырэктар УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Васіль Коктыш, рэдактар студыі "Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Мароз, галоўны інжынер КУП "Гомелькінавідэапракат" Васіль Кардаш, мастак-прарысоўшчык "Беларусьфільма" Вольга Чыкіна, дырэктарпрадзюсер, член Беларускага саюза кінематаграфістаў Аляксандр Шкадарэвіч. Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры таксама быў ўзнагароджаны шэраг беларускіх кінематаграфістаўі пракатчыкаў. Былы дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Валянціна Сцяпанава была адзначана Ганаровай граматай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Вечар быў упрыгожаны шэрагам цікавых музычных нумароў, выступленнем артыстаў, апранутых у касцюмы персанажаў папулярных беларускіх стужак. А завяршыўся ён інфармацыйным паказам доўгачаканай прэм'еры "Беларусьфільма" "Ваўкі", якую прадставіў рэжысёр стужкі Аляксандр Колбышаў.

 

На здымку: на сцэне - акцёры ў касцюмах персанажаў беларускага кіно.

Фота Юрыя ІВАНОВА