У ВЯЛІКІМ – УСЕ ЗОРКІ

№ 51 (919) 19.12.2009 - 25.12.2009 г

На гэтым тыдні зорак, адзначаных высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь стала болей. Як паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта краіны, Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысваенні медаля Францыска Скарыны дырыжору Вячаславу Чарнуху, салістцы оперы Алене Шведавай, салістам балета Ірыне і Алегу Яромкіным, ганаровага звання народнага артыста Беларусі — салісту оперы Сяргею Франкоўскаму. Усіх гэтых творцаў мы неаднойчы ўбачым на сцэне тэатра ў бліжэйшыя дні: 24 снежня — на “Вечары Вальса”, 30-га і 31-га — у святочных канцэртах, у навагоднюю ноч — на тэлеэкране, а пад Стары Новы год — на “Вялікім Балі”.