Здзіўляюць сталічныя аматары

№ 51 (919) 19.12.2009 - 25.12.2009 г

Аддзел культуры Савецкага раёна Мінска разгледзеў 52 заяўкі, конкурс, як і ў іншых раёнах сталіцы, праходзіў тры дні -- з 9 па 11 снежня.

«Не прынялі ўдзел у мерапрыемстве дызайнеры, хоць гэта крыху дзіўна для такога вялікага горада. Таксама не пабачылі мы ніводнага твора скульптара», -- кажа начальнік аддзела культуры адміністрацыі Савецкага раёна Сяргей Мядзведзеў. -- «Эстраднікаў» жа аказалася за 20 чалавек, а вось «народнікаў» -- чацвёра».

Прыкладна палова з удзельнікаў не мае спецыяльнай мастацкай адукацыі,  навучаючыся ў тэхнічных ВНУ, ПТВ, гімназіях. Усе ахвотныя змаглі атрымаць падтрымку: метадысты падказвалі крыніцы пошуку фанаграм, тэматыку песень, давалі парады наконт лепшых рашэнняў у харэаграфіі. Сёння  адабраныя канкурсанты будуць працаваць над сабой і творамі перад другім этапам.