«Не прынялі ўдзел у мерапрыемстве дызайнеры, хоць гэта крыху дзіўна для такога вялікага горада. Таксама не пабачылі мы ніводнага твора скульптара», -- кажа начальнік аддзела культуры адміністрацыі Савецкага раёна Сяргей Мядзведзеў. -- «Эстраднікаў» жа аказалася за 20 чалавек, а вось «народнікаў» -- чацвёра».
Прыкладна палова з удзельнікаў не мае спецыяльнай мастацкай адукацыі, навучаючыся ў тэхнічных ВНУ, ПТВ, гімназіях. Усе ахвотныя змаглі атрымаць падтрымку: метадысты падказвалі крыніцы пошуку фанаграм, тэматыку песень, давалі парады наконт лепшых рашэнняў у харэаграфіі. Сёння адабраныя канкурсанты будуць працаваць над сабой і творамі перад другім этапам.