Ў пашане народныя спевы

№ 51 (919) 19.12.2009 - 25.12.2009 г

На Магілёўшчыне на гэтым тыдні завершыцца прагляд канкурсантаў, і экспертная камісія вырашыць, хто прадставіць вобласць на другім этапе «Зоркі», які адбудзецца 24 лютага. Тры занальныя туры -- у Бабруйску, Крычаве і Магілёве -- вызначылі, што самымі запатрабаванымі ў моладзі сталі тры намінацыі: «Эстрадныя спевы», «Народныя спевы» і «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

У Лідскім раённым Доме культуры 15 снежня сабраліся творцы з гэтага і суседніх раёнаў: Шчучынскага, Дзятлаўскага, Воранаўскага, Навагрудскага, Іўеўскага, Карэліцкага. Дырэктар метадычнага цэнтра Ліды Марыя Дукі расказвае, што шмат юных майстроў яшчэ хоча заявіць пра сябе, і арганізатары пайшлі ім насустрач: усе жадаючыя змогуць прадаставіць свае творы да першых дзён студзеня. Многія маладыя людзі актыўна праяўлялі сябе ў культурным жыцці рэгіёна: гэта пераможцы розных конкурсаў, навучэнцы Дамоў культуры, музычнага вучылішча, музычных школ. Ад жадаючых паўдзельнічаць у намінацыі «Народныя спевы» прыйшло 6 заявак, што складае найбольшую колькасць з усіх апытаных вышэй рэгіёнаў.