Конкурс як нагода для далейшай працы

№ 50 (918) 12.12.2009 - 18.12.2009 г

Пакуль Магілёўшчына падводзіць канчатковыя вынікі занальных тураў (тэрміны іх правядзення крыху скарэктавала эпідэмія грыпу), інфармацыйны цэнтр конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю” вырашыў даць слова намесніку начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення культуры Святлане Анатольеўне Казловай, якая расказвае аб нюансах правядзення гэтага рэспубліканскага мерапрыемства.

 

 “Абласны этап Конкурсу, як плануецца, пройдзе ў Магілёве да 24 лютага. Пакуль невядома, у якой форме ён будзе адбывацца, бо вялікая колькасць удзельнікаў не дазваляе правесці яго як гала-канцэрт.

Трэба сказаць, што асноўны ўдзельнік Конкурсу з Магілёўшчыны -- гэта студэнт і педагог. Пэўныя пункты праграмы патрабуюць ад удзельнікаў, фактычна, прафісійных навыкаў.  Конкурс таксама – вельмі добрая нагода не толькі паглядзець на таленты. Каштоўная інфармацыя, якую мы атрымаем па выніках мерапрыемства, дазволіць правесці своеасаблівы перапіс талентаў регіёну, даведацца, якія віды мастацтва развіваюцца ў нас найбольш паспяхова, а над якімі трэба працавайць”.