- На музычным аддзяленні дзеці могуць займацца на 12 розных інструментах, - зазначае намеснік дырэктара ўстановы, кіраўнік узорнага ансамбля старадаўняй музыкі "Віёла" Ірына Северына. - У выхаванцаў яго ці не найбольшы вопыт удзелу ў міжнародных творчых спаборніцтвах. Яны перамагалі на Еўрапейскім конкурсе піяністаў (Магдэбург), "Петра-Паўлаўскіх асамблеях" (Санкт-Пецярбург), конкурсах піяністаў у Бранску і Мурманску, на "Кубку Белагор'я" (Белгарад). А што да "Віёлы", дык яна мае сваю цікавую гісторыю. Доўгі час я працавала віяланчэлісткай у аркестры Магілёўскай гарадской капэлы, а ў 2001 годзе прыйшла працаваць у ДШМ.
Прапанавала стварыць ансамбль у барочным стылі, падобны да тых, якія існавалі ў часы Радзівілаў. Знайшлі рэпертуар: адшукалі творы беларускага кампазітара Войцэха Длугарая. Распісалі ноты для струннага складу. Нумар зрабілі сумесна з харэографамі. Цяпер у "Віёлы" - ужо трэці склад выканаўцаў.
Таццяна МІХАЙЛАВА
На здымках: узорны ансамбль старадаўняй музыкі "Віёла";
навучэнка ДШМ Ліза Алданава;
Фота Андрэя СПРЫНЧАНА