На 24 акварэлях, якія тут экспануюцца, можна ўбачыць лясныя пейзажы, архітэктурныя помнікі Пружаншчыны, партрэты блізкіх і сяброў мастака, якія дапамаглі яму ў цяжкую гадзіну перанесці асабістую трагедыю і знайсці ў сабе сілы ўзяцца за пэндзаль і ствараць маляўнічыя палотны. Андрэй Баброў лічыць сябе вучнем Мікалая Чурабы і Аляксандра Талмачова.
Па прафесіі ён - мастак-афарміцель. Калі пяць гадоў таму з ім здарылася бяда, ён пераехаў з Брэста ў пасёлак Сонечны, што каля Пружан, да матулі
КАПАЧОВА, Брэст