Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Тэатр паказу ці суперажывання?
Пастаноўка ў Маскоўскім камерным тэатры Б.Пакроўскага чэхаўскіх опер С.Картэса — “Юбілей” і “Мядзведзь” — аказалася “прымеркаванай”, калі можна так сказаць, адразу да двух юбілеяў пачатку наступнага года: у студзені споўніцца 150 гадоў з дня нараджэння А.Чэхава, у лютым С.Картэс адсвяткуе свае 75. Такое “знітаванне” не толькі творчасці, але і знамянальных дат пісьменніка і кампазітара здаецца лёсавызначальным. Абодвух іх папраўдзе звязвае вялізная любоў да людзей, якая, тым не менш, прывяла да розных і адначасова такіх блізкіх прафесій: калі доктар лечыць цела, дык творца (і асабліва кампазітар) — душу.
Маладзёжны firewall
Кожны, хто актыўна існуе ў камп’ютэрнай прасторы, ведае, што “Firewall” (у даслоўным перакладзе з англійскай мовы — “сцяна, якая раздзяляе сумежныя пабудовы, засцерагаючы іх ад пажару”) — гэта праграмы, прызначаныя спыняць несанкцыянаваны доступ: хакерскія атакі, атрыманне нежаданай інфармацыі, даных, што ўтрымліваюць пагрозу для камп’ютэра. Рэспубліканскі тэатр юнага гледача акурат так “ахрысціў” свой новы праект. Доўгатэрміновы тэатральны форум, які з’яўляецца адкрытым сацыяльным праектам, закліканы сродкамі творчых і сацыяльнапедагагічных рэсурсаў тэатра даць адказ на самыя злабадзённыя пытанні з жыцця сучаснай моладзі.
Механічная праекцыя на кінапрафесію
У рэдакцыю “К” прыйшоў ліст ад 78-гадовага пенсіянера, былога кінамеханіка, выдатніка кінематаграфіі СССР Аркадзя Раінскага з Кажан-Гарадка, які 44 гады прапрацаваў у галіне кінафікацыі. “Нас, кінамеханікаў, якія працавалі ў пасляваенныя гады, у складаны час, калі ездзілі з вёскі ў вёску, неслі людзям усё новае, што было ў краіне, забылі… Забыта прафесія і забытыя мы сёння…” — з сумам зазначае наш чытач. Раней праца любога кінатэатра трымалася, можна сказаць, на адным кінамеханіку. Сёння ж тэхніка аўтаматызуецца, развіваецца настолькі імкліва, што хутка любы супрацоўнік кінатэатра зможа націснуць на кнопку і запусціць фільм. Ці знаходзіцца прафесія кінамеханіка сёння пад пагрозай знікнення? Хто яны, сучасныя кінамеханікі, дзе іх рыхтуюць і ці ёсць на іх попыт? На гэтыя пытанні карэспандэнт “К” і шукаў адказы.
Мінулае ў сучасным
85-годдзю беларускага кіно прысвечана персанальная выстаўка мастака па касцюмах Алы Грыбавай “Мінулае ў сучасным”, якую наладзілі Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” і Музей гісторыі Беларускага кіно.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»