Пабрацімы, Еўрапейцы

№ 50 (918) 12.12.2009 - 18.12.2009 г

Днямі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшоў творчы вечар “Духоўны пабрацім Максіма Багдановіча”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага ўкраінскага паэта Багдана Ігара Антоныча, якога самі ўкраінцы толькі пачалі для сябе адкрываць.

 

/i/content/pi/cult/242/3432/14-2.jpgАнтоныч пражыў усяго 28 гадоў, пры жыцці выдаў тры зборнікі вершаў. Належаў да этнічнай супольнасці лемкаў, якія жылі ў Заходняй Украіне, Польшчы і Славакіі. Творчыя лёсы Багдановіча і Антоныча вельмі падобныя. Нашага класіка яшчэ да 1917-га назвалі "паэтам чыстае красы", а "паэт-філосаф" Антоныч, далёкі ад многіх сацыяльных узрушэнняў, савецкім літара- туразнаўствам не заўважаўся, таму і не выдаваўся. І толькі перабудова вярнула слова Багдана-Ігара Антоныча. На пачатку вечарыны зачытаны словы з ліста лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі Рамана Лубкіўскага, які па прычыне хваробы не змог прыехаць у Мінск: "...Нам, украінцам, Максім Багдановіч дарагі не толькі як вялі- кі еўрапеец, які значна пашырыў межы пісьменства, але найперш як жывы сімвал нацыянальнага адраджэння, з'явы, якая працягваецца і цяпер, будзе працягвацца і заўтра...

/i/content/pi/cult/242/3432/14-4.jpgБессмяротнасць вашага народа і вашай культуры ў імёнах Скарыны, Міколы Гусоўскага, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча. І ў гэтым сузор'і зорка Багдановіча сваім лірычным святлом нагадвае зорку Багдана-Ігара Антоныча". На вечарыне выступілі перакладчыкі твораў Антоныча на беларускую мову. А завяршылася вечарына выступленнем Надзвычайна- га і Паўнамочнага пасла Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігара Ліхавога, які прачытаў некалькі вершаў Антоныча на ўкраінскай мове. Дыпламат нагааў, што ў Кіеве, каля Кіеўскага універсітэта, на месцы, дзе будзе стаяць помнік Уладзіміру Караткевічу, заклалі камень. "Паэты не паміраюць, пакуль чытаюць іх вершы, пакуль выдаюць іх кнігі", - рэзюмаваў Ігар Ліхавой.

Анатоль КУДЛАСЕВІЧ