Запіскі аршанскага кінамана

№ 50 (918) 12.12.2009 - 18.12.2009 г

Не так даўно свет пабачыла кніга партрэтаў-сустрэч з акцёрамі савец- кага кіно “У промнях нягаснучых зо- рак” Леаніда Лазуркіна. Асабліва каштоўнае гэтае выданне ў 85-ю гада- віну беларускага кіно.

 

/i/content/pi/cult/242/3430/14-6.jpg...Колькі слоў пра Л. Лазуркіна з таго, пра што згадваецца ў самой кнізе. Ён успомніць імя ды імя па бацьку любога чалавека, з якім сустракаўся за сваё жыццё хаця б аднойчы. Беспамылкова назаве даты гістарычных падзей: гады праўлення, гады на- раджэння... Унікальная, канешне ж, асоба: і гісто- рык, і географ, і літаратар. Але, відаць, самае дзіў- нае, што гэты вельмі захоплены і творчы чалавек усё сваё жыццё адпрацаваў будаўніком. Быў прара- бам, галоўным інжынерам, намеснікам дырэктара. Ён будаваў дамы і пісаў пра свае сустрэчы з любімы- мі акцёрамі. Так, ёсць і такі дар у Леаніда Андрэеві- ча - уменне шчыра і ад душы сябраваць з талена- вітымі, неардынарнымі людзьмі. А яшчэ Лазуркін- заядлы падарожнік. Аб'ехаў усю Еўропу, быў у Егіп- це, Арабскіх Эміратах... І, уявіце сабе, зрабіў высно- ву, што самае выключнае месца на Зямлі- яго родная вёска Башкіраўка, што ў Шклоўскім раёне. Следам за аўтарам і чытачы, я проста ўпэўне- ны ў гэтым, патрапяць пад нязгасныя промні вя- лікага таленту і абаяльнасці Пятра Алейнікава, Барыса Андрэева, Вольгі Аросевай, Віі Артмане, Льва Дурава, Васіля Ланавога, Васіля Шукшына, Юрыя Якаўлева. Большасць матэрыялу, выкладзе- нага ў кнізе, - гэта асабістыя ўражанні Леаніда Лазуркіна ад сустрэч з кінаакцёрамі.

Спярша нават некаторае здзіўленне прысут- нічае: маўляў, як гэта аўтару ўдавалася арганіза- ваць уласнае жыццё, каб і сустрэчы ў яго атрым- ліваліся, і ён быў здольны са многімі пасябра- ваць, за лічаныя гадзіны ўвайсці ў давер да звы- чайна вельмі насцярожаных зорак. Як, прыкла- дам, у выпадку з Віяй Артмане, якая, бавячы час перад цягніком, расказала тое, у чым ні перад кім не адкрывалася. І гэта нідзе Лазуркін не мог прачытаць. І прыдумаць такое немагчыма. Але ж праз знаёмства з усёю кнігай пачынаеш разумець, што такі ўзровень шчырас- ці - гэта ўзнагарода аўтару за яго вернасць, адданасць кіно. Шклоўскаму падлетку Лёню Ла- зуркіну пашчасціла. Яго радзіма- гэ- та край, які выпеставаў і славутага Пятра Мартынавіча Алейнікава. У пасляваенныя гады ўсенародны ку- мір неаднойчы прыязджаў у род- ную вёску Крывель. І нават сын Алейнікава - Тарас, здаралася, праводзіў першую чвэрць у Кры- вельскай пачатковай школе.

На- рыс пра Пятра Алейнікава, якім і пачынаецца зборнік, - віда- вочна, з наймацнейшых раздзелаў кнігі Л. Лазуркіна, выдадзенай у рэдакцыйна-выдавец- кай установе "Літаратура і мастацтва". Аўтар вы- ступае не толькі ў ролі земляка кінаакцёра з улас- нымі і старэйшых жыхароў Шклоўшчыны ўспаміна- мі, але і паслядоўна выкладае творчую і жыццё- вую біяграфію кінаакцёра, распавядае пра стасун- кі яго з настаўнікамі і калегамі. Аргументавана выпраўляе памылкі, што трапілі ў перыядычны друк і ра- нейшыя кнігі пра Пятра Алейнікава. А яшчэ дасле- дуе асаблівасці феномену мастацкага таленту героя фільмаў "Трактарысты" і "Сямёра смелых". Гэтым са- мым падштурхоўвае і да та- кой высновы: нарыс мог бы выліцца ў асобную кнігу пра Пятра Алейнікава і яго філь- мы. Кніга Леаніда Лазуркіна аздоблена багатым зборам фо- таздымкаў. Відавочна, што аўтар валодае сур'ёзным архівам па гісторыі савецкага кіно. Ілюстра- цыі, як правіла, зусім не выпадко- выя, а максімальна працуюць на тэкст, дапаўня- ючы і пашыраючы яго эмацыянальную прастору.

 Алесь КАРЛЮКЕВІЧ