З трох краін

№ 50 (918) 12.12.2009 - 18.12.2009 г

З 4 снежня ў галерэі Мінскай дзяржаўнай гімназіікаледжа мастацтваў працуе выстаўка твораў вучняў трох краін: Нацыянальнай школы мастацтваў імя Чурлёніса (Літва), мастацкага ліцэя імя А.Гротгера (Польшча) і Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў (Беларусь).

Работы выкананы ў розных тэхніках: жывапіс, графіка, плакат, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але ўсе яны аб'яднаныя адной тэмай: гісторыя і культура трох краін. На думку арганізатараў гэтай цудоўнай экспазіцыі, выстаўка ўнясе ўклад у вывучэнне вопыту мастацкай адукацыі ў Літве і Польшчы, пакладзе пачатак больш шчыльнаму супрацоўніцтву паміж вучэбнымі ўстановамі Беларусі, Літвы і Польшчы.