Мінулае ў сучасным

№ 50 (918) 12.12.2009 - 18.12.2009 г

85-годдзю беларускага кіно прысвечана персанальная выстаўка мастака па касцюмах Алы Грыбавай “Мінулае ў сучасным”, якую наладзілі Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” і Музей гісторыі Беларускага кіно.

 

У экспазіцыі прадстаўлены эскізы, касцюмы і рэквізіт да беларускіх фільмаў і спектакляў з 1962 года. Ала Грыбава, удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак, у 1962 - 2008 гадах працавала на кінастудыі "Беларусьфільм" мастаком па касцюмах. Сярод самых вядомых фільмаў, над якімі працавала А.Грыбава, - «Я родам з дзяцінства», «Рудабельская рэспубліка», «Руіны страляюць...», «Маці ўрагану», «Сівая легенда», «Бальная сукенка».

Ул.інф.