Каралева ў іскрамётным танцы

№ 48 (916) 28.11.2009 - 04.12.2009 г

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.І. Масленікава быў прадстаўленыпраект “Традыцыі і авангард”, які сабраў пад сваім крылом маладых і таленавітых. Атрымаўся сапраўдны фестываль выяўленчага мастацтва і музыкі.

 Жывапіс, графіку і скульптуру прадставілі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, БДУ, Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.Куляшова, члены маладзёжнага абяднання Беларускага саюза мастакоў і адзін выпускнік Мінскага мастацкага вучылішчаусяго 13 чалавек. Усе яны — ураджэнцы Магілёўшчыны,і іх аб’ядноўвае “одна, но пламенная страсть”: апантаная любоў да мастацтва. Узровень паказаных твораў дастаткова высокі. Яркія, прамяністыя палотны Аксаны Еўдакіменка вылучаюцца своеасаблівымі іррэальнымі фантазіямі. Яе жаночыя вобразы і сакавітыя нацюрморты падобныя да празрыстых лёгкіх акварэлей, якія пагружаюць гледача ў таямнічы, загадкавы свет. Незвычайнай выдумшчыцай паказала сябе Таццяна Сотнікава ў карцінах “Свята каралевы” і “Пілігрымы”, дзе адчуваецца музыка чароўных казак. А Ганна Конанава прадставіла цыкл партрэтаў і аўтапартрэтаў. Асабліва прыцягвае наведвальнікаў святломузычнае палатно “Імкненне іскрамётнага танца”. Палотны Антона Вырвы таксама ўражваюць шчырай радасцю ўспрыняцця натуры, любоўю да ўсяго чыстага, існага. У іншым ключы зроблены кампазіцыі Леаніда Несцерука, будучага мастакаманументаліста, і Рамана Каршунова, які стварае свае карціны ў класічнай рэалістычнай манеры.

Са скульптур хочацца адзначыць творы Сяргея КаледзюкаКотгарэза”, “Партрэт сябраіГалубы”, а таксама кампазіцыю ў бронзе і каменіКветачніцаВольгі Высоцкай. Дарэчы, яе твор “Конік” ужо ўпрыгожвае Магілёў і радуе дзетак.

 Вельмі добрыя адчуванні я вынесла ад сустрэчы з маладымі творцамі, бо ў іх работах пабачыла вялікі творчы патэнцыял нашага заўтрашняга мастацтва.

Альбіна ДЗЕРЫГЛАЗАВА

Магілёў