У выніку арганізаванага Міністэрствам культуры Беларусі і Рэспубліканскім цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі) конкурсу першую прэмію і дыплом атрымаў плакатыст Якун Хайрулін за плакат "Гэты вечны "Бермудскі трохкутнік"... СНІД". Якун Ісмаілавіч, выхаванец Ташкенцкага мастацкага вучылішча імя П.Бянькова, ужо больш сарака гадоў жыве ў Беларусі і менавіта тут стаў вядомым майстрам плаката, аўтарам такіх "знакавых" твораў, як "Што пакінем нашчадкам?", серыя "Экалогія". Узнагароджаны многімі дыпломамі на прэстыжных конкурсах плакатнага мастацтва, лаўрэат міжнароднага конкурсу плаката ў Гаване (1988).