Дапаўненне праблемы не зняло

№ 48 (916) 28.11.2009 - 04.12.2009 г

У № 44 “К” пад рубрыкай “Родная зямля: час крэатыву” быў змешчаны артыкул “Як абысціся без раённага метадцэнтра?”. Гаворка ў публікацыі вялася пра тое, што ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці няма метадычнага цэнтра, адно толькі — метадкабінет пры РДК, а таму метадычнае забеспячэнне сельскіх культасветнікаў пакідае жадаць лепшага.

Колішні начальнік аддзела культуры некалькі гадоў таму стварыў у раёне цэнтралізаваную клубную сістэму. Але (далей — цытата з артыкула) “як паведамілі ў аддзеле культуры, пасля райфінаддзелаўскай праверкі дзейнасць клубнай сістэмы з-за выяўленых парушэнняў была спынена…” Раздзел артыкула, адкуль узята цытата, называецца“ЦКС забаранілі фінансісты”.Не паспела рэдакцыя накіраваць публікацыю на рэагаванне ва ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, як начальнік аддзела культуры Бешанковіцкага райвыканкамаНаталля Апанасёнак накіравала ў“К” ліст з просьбай у адказ на артыкул “Як абысціся без раённага метадцэнтра?” змясціць дапаўненне наступнага зместу:“У раздзеле “ЦКС забаранілі фінансісты” ўказваецца на тое, што райфінаддзел забараніў работу цэнтралізаванай клубнай сістэмы. У сапраўднасці, работа ЦКС была спынена аддзелам культуры пасля выяўленых райфінаддзелам парушэнняў выплаты надбавачнага фонду работнікам РДК за кошт сродкаў сельскіх устаноў культуры”.Тым не менш, праблема — застаецца, і яна ў іншым: дзейнасцьЦКС спынена, няма і паўнацэннага метадцэнтра. А гэта развіццю рэгіянальнай культуры ніяк не спрыяе.

Яўген РАГІН