“Зорны” эксклюзіў

№ 48 (916) 28.11.2009 - 04.12.2009 г

Адкрыццё Рэспубліканскага прэс-цэнтра конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю”, што адбылося ў рэдакцыі газеты “Культура”, стала сапраўднай падзеяй, якая шырока асвятлялася ў беларускіх СМІ, газетах і на тэлеканалах. Тое зразумела: вялікая зала рэдакцыі “Культуры”, на базе якой і створана інфармацыйнае “сэрца” “Зоркі…”, прынялі прадстаўнікоў арганізацыйнага камітэта і журналістаў.

Пра прадстаўнічы склад удзельнікаў прэс-канферэнцыі “К” ужо пісала ў мінулым нумары. Дадамо толькі, што на прэзентацыю прэс-цэнтра “Зоркі…”былі сабраны прадстаўнікі ўсіх арганізацый арганізатараў. Таму журналісты маглі атрымаць інфармацыю, як кажуць, з першых рук.

— Праца над падрыхтоўкай і правядзеннем нашага Конкурсу ідзе поўнымходам на ўсіх узроўнях — ад раённагада рэспубліканскага, — запэўніў прысутных намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш. — У нашайкраіне заўсёды надавалася вялікая ўвага развіццю здольнасцей таленавітай моладзі. Існуе дасканалая сістэма выяўлення і навучання рознабаковых талентаў. Існуюць фонды па падтрымцы таленавітай моладзі. Конкурс “Зорка ўзышла над Беларуссю”, які праводзіцца па даручэнні кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, якраз і павінен стаць яшчэ адным спосабам адкрыцця ды дапамогі здольным маладым беларусам. Канешне, можна прадказаць, што большая частка ўдзельнікаў так ці інакш будзе звязана з установамі мастацкай адукацыі, — зазначыў Віктар Кураш.

Члены адборачнага камітэта запэўнілі прысутных у тым, што з іхняга боку робіцца ўсё магчымае для таго, каб маладыя “зоркі”, якія пройдуць цяжкія выпрабаванні ўсіх трох адборачных этапаў, сапраўды заззялі на небасхіле прафесійнага мастацтва нашай краіны. “Прапрацоўваецца магчымасць дазволіць пераможцам Конкурсу без экзаменаў паступаць у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы па профілі сваёй намінацыі”,—падзяліўся з журналістамі эксклюзіўнай інфармацыяй Віктар Кураш.

Цікавым было і пытанне аб колькасці ўдзельнікаў па некаторых “экзатычных” намінацыях, кшталту “размоўны жанр” і “аўтарская песня”, на якое арганізатары далі абгрунтаваны адказ: заяўкі паступаюць для ўдзелу ва ўсіх намінацыях Конкурсу.

Такім чынам, першы дзень працы Рэспубліканскага прэс-цэнтра выдаўся надзвычай плённым і насычаным і быў увасоблены ў тэлерэпартажах, у матэрыялах на старонках друкаваных выданняў. Нагадаем, што ў электронным выглядзе інфармацыя даступная таксама і на сайце www.kimpress.by.