Перамога ў спеўнай краіне

№ 48 (916) 28.11.2009 - 04.12.2009 г

Перамогі нашых музыкантаў на конкурсах харавых дырыжораў — пакуль што рэдкасць, як і самі такія конкурсы. Таму Першая прэмія Аляксандра Хумалына ІV Міжнародным конкурсе імя Язэпа Віталса ў Рызе (Латвія) стала сапраўднай сенсацыяй. Праўда, сенсацыяй толькі для тых, хто не ведае Аляксандра. Бо яму не прывыкаць ставіць перад сабой вельмі далёкія мэты і дасягаць іх сваёй працаздольнасцю, апантанасцю, адданасцю справе.

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і магістратуры па харавым дырыжыраванні (клас Святланы Герасімовіч), цяпер ён — аспірант кафедры гісторыі музыкі, дзе пад кіраўніцтвам Людмілы Волкавай даследуе асаблівасці кампазітарскага стылю беларускіх харавых канцэртаў 1980-х—90-х. За яго плячыма — арганізацыя і правядзенне не толькі Канцэрта харавой музыкі Вячаслава Кузняцова, дзе ён сабраў ажно сем калектываў, але і Міжнароднага маладзёжнага музычнага фестывалю “Антоніа Вівальдзі: ад барока да сучаснасці”. Сваё майстэрства сімфанічнага дырыжора ён павышаў з аркестрам Варшаўскай філармоніі.

Я ехаў на конкурс, — усміхнуўся А.Хумала, — з вялізнай сумкай нот. Бо кожны з трох тураў падзяляўся на два этапы, і творы, якія выпадуць таму ці іншаму канкурсанту, вызначаліся лёсаваннем. У выніку ацэньвалася веданне ўсяго сусветнага рэпертуару, абавязковымі творамі былі, вядома, латышскія. Яшчэ адна асаблівасць: калі тая ці іншая краіна была прадстаўлена сярод удзельнікаў — яе не было сярод членаў журы, і наадварот. Дадайце сюды даўнія харавыя традыцыі,што склаліся ў народаў Прыбалтыкі. Тамму перамога ў такой спеўнай краіне, як Латвія, мне прыемна ўдвая.

Н.Б.