Па словах намесніка дырэктара музея Вольгі Мірончык, характэрнай рысай сайта з’яўляецца асвятленне навукова-даследчай дзейнасці ўстановы і інфарматыўнасць, скіраваная не толькі на яе наведвальнікаў, але і на спецыялістаў.
У рабоце згаданай канферэнцыі прымуць непасрэдны ўдзел навукоўцы вядучых музеяў Беларусі, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкі ВНУ краіны, супрацоўнікі архіваў, бібліятэчныя работнікі.
Сярод пытанняў, што будуць разглядацца ў межах Музейных чытанняў, — шляхі рэалізацыі навуковай канцэпцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, вывучэнне музейных прадметаў і калекцый, сучасныя прыярытэты і новыя падыходы ў культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў гістарычнага профілю, арганізацыя і правядзенне сацыялагічных даследаванняў на матэрыялах стацыянарнай экспазіцыі. Апрача гэтага, будуць абмяркоўвацца актуальныя аспекты стварэння і функцыянавання інфармацыйных сістэм у музеі.
Пад час афіцыйнага адкрыцця Музейных чытанняў адбудзецца таксама і падвядзенне вынікаў конкурсу на стварэнне лагатыпа музея і ўручэнне прыза пераможцу.
К.А.