Для чаго ў музеі... прасціны?

№ 47 (915) 21.11.2009 - 27.11.2009 г

Адзін з найважнейшых склад- нікаў музейнай спра- вы — навуковы. Нездар- ма музейшчыкі працу- юць на пасадах навуко- вых супрацоўнікаў. І ўнё- сак іхні ў навуку — не мі- зэрны: у 2008 годзе му- зейныя работнікі Белару- сі прынялі ўдзел у 23 на- вуковых канферэнцыях, па выніках якіх былі вы- дадзены каталогі, зборні- кі, буклеты. Між тым, гэтае наймен- не — “навуковы супра- цоўнік” — як ганаровае, так і даволі адказнае. Але ці ўсе адчуваюць гэтую ад- казнасць? Не бяром па- куль пад увагу дзейнасць рэспубліканскіх і аблас- ных музеяў, а скіроўваем яе на працу рэгіянальных устаноў культуры. Якім зместам насычана навуковая праца раённых музейшчыкаў? Ці вы- язджаюць навуковыя су- працоўнікі ў экспедыцыі, як вывучаюць мясцовую этнаграфію, наколькі актыўна і дзейсна ўдзель- нічаюць у канферэнцыях? Паспрабавалі адказаць на гэтыя і іншыя пытанні, на- ведаўшы Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці. Акурат на Чэрвеньшчыне працуе раённы краязнаў- чы музей і ёсць, так бы мовіць, яго філіял — асоб- ны раздзел музейнай экспазі- цыі ў пасёлку Азёрны, дзе свае паслугі наведвальнікам прапаноўвае адзіны ў свеце Музей кампазітара Станісла- ва Манюшкі.

 

/i/content/pi/cult/236/3335/10-1.jpg"Ідэальны" супрацоўнік

Хто ж такі навуковы супрацоўнік музея? Паспрабаваў адказаць сабе на такое пытанне напярэдадні паездкі. Безумоўна, гэта - чалавек з вышэй- шай адукацыяй, які на высокім узроў- ні валодае навукова-метадалагічнай базай, прафесійна праводзіць збор, сістэматызацыю, апісанне і ўлік музей- ных прадметаў, удзельнічае ў навуко- вых канферэнцыях - як рэгіяналь- ных, агульнарэспубліканскіх, так і між- народных, - мае навуковыя публіка- цыі. Любы раённы музей на сёння- рэгіянальны навуковы цэнтр, які вало- дае найбольш поўнай інфармацыяй аб гістарычных, этнаграфічных асаблі- васцях свайго рэгіёна, сочыць за ста- нам помнікаў у сваёй мясцовасці, а та- му гэтае вызначэнне "ідэальнага" му- зейшчыка - досыць дакладнае. Неаспрэчна, у "ідэальным" му- зеі - краязнаўчым, баявой славы, на- родным - наладжваецца праца па назапашванні ўласных навуковых на- працовак, фотаматэрыялаў, запісаў фальклорных тэкстаў, гістарычных да- ведак... А які кавалак працы складае збор помнікаў матэрыяльнай і нема- тэрыяльнай культуры "ў палявых умо- вах": запісы абрадаў, замоў, апісанне старых тэхналогіі ткацтва ці пляцення! Не кажу ўжо пра кансервацыю і рэ- стаўрацыю экспанатаў. Менавіта з дапамогай такога "вір- туальнага" ідэалу можна з лёгкасцю прасачыць за тым, чаго ж не стае му- зейным работнікам і музейным уста- новам на раёне. Тым больш, вопыт та- кога "ідэальнага" музея і "ідэальных" навуковых супрацоўнікаў ужо існуе ў некаторых раёнах Беларусі. Маю на ўвазе Полацкі краязнаўчы музей, На- вагрудскі гісторыка-краязнаўчы му- зей, Веткаўскі музей народнай твор- часці. Калектыў апошняга ў мінулым годзе стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

/i/content/pi/cult/236/3335/10-2.jpgНавука жыцця

Цікава, што раённы кра- язнаўчы музей з'явіўся ў стара- даўнім Чэрвені толькі ў 1992 годзе. Установа культуры размешчана разам з раённай бібліятэкай у двухпавярхо- вым будынку, які таксама мае сваю гісторыю: яму больш чым сто гадоў і ў ім была абвешчана савецкая ўлада на Чэрвеньшчыне. Што да гісторыі творчых зацікаў- ленняў мясцовых музейшчыкаў, дык выглядае яна даволі разнастайнай. Акрамя правядзення шматлікіх экс- курсій, навуковыя супрацоўнікі пад- рыхтавалі і правялі 11 выставак: лічы, кожны месяц - новая. Таму і платныя паслугі ў краязнаўчым музеі "на вы- шыні": пры гадавым плане тры з пало- вай мільёны рублёў ужо зароблена тры мільёны сто тысяч. І гэта прытым, што дзіцячы білет каштуе 400, а "да- рослы" - 800 рублёў... Пацікавіўся і навуковай дзейнас- цю супрацоўнікаў музея. Як распавяла дырэктар Чэрвеньскага раённага кра- язнаўчага музея Алена Забаронак, найбольш паспяхова музейшчыкі пра- цуюць у навукова-асветніцкім накі- рунку. - Мы актыўна супрацоўнічаем са школамі, - кажа Алена Ва- лер'еўна, - чытаем там лекцыі, дапа- магаем з напісаннем школьных наву- ковых даследаванняў. Не кажу ўжо пра тое, што школьнікі- наш асноўны кантынгент наведвальнікаў. Навуковыя супрацоўнікі музея разам з работнікамі аддзела адукацыі яшчэ ў 2004 годзе стварылі і распраца- валі праграму "Мой край завецца Бе- ларуссю" - паводле сумеснай дзей- насці музея з дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі па выхаванні патрыятыз- му ў дашкалят. Да таго ж сёлета,з па- чатку навучальнага года, на Чэрвеньш- чыне запрацавала праграма факуль- татыўных заняткаў для вучняў сёмых класаў агульнаадукацыйных устаноў з 11-гадовым тэрмінам навучання. Не забываюць музейшчыкі і пра навукова-даследчую работу: удзельні- чаюць у раённых Краязнаўчых чытан- нях, якія ладзяцца раённай бібліятэ- кай з 2004 года. Вось і яшчэ адзін пры- клад творчай работы супрацоўнікаў раённага музея: музейшчыкі сёлета падрыхтавалі і выда- лі буклет "Славутыя і знакамітыя Ігуменшчыны". А дзяку- ючы вялікай калекцыі нумізматыкі ў музеі плённа распрацоўваецца тэма "Манеты савецкага перыяду: 1922- 1990". Напрыканцы года плануецца стварыць і выдаць унутрымузейны ка- талог па нумізматыцы... Усё, падаецца, няблага. Але...

/i/content/pi/cult/236/3335/10-3.jpg Экспедыцый сёлета не было

Але прысутнічаюць і відавочныя "мінусы". За гэты год супрацоўнікі музея не рыхтавалі і не публікавалі навуковыя артыкулы па тых тэмах, па якіх право- дзяць працу. Некаторыя матэрыялы друкаваліся ў раённай газеце і, як ужо згадваў, у зборніку Краязнаўчых чы- танняў, але, гэта, натуральна, - "кропля ў моры". Такая ж праблема - і з этнагра- фічнымі камандзіроўкамі на раён: іх сёлета не было. Між тым, без досле- даў "у полі" няма гаворкі пра плана- вае камплектаванне музейных фон- даў. Ды і носьбіты традыцыйнай куль- туры на сяле знікаюць... Як тут без та- кіх даследаванняў, без фіксацыі ўспа- мінаў людзей, што жывуць сярод нас, захоўваюць нашу культуру, памятаюць колішнія назвы вёсак, сажалак, вуліц, легенды, паданні, казкі і песні?.. Да та- го ж, у Чэрвені пакуль што няма Дома або Цэнтра рамёстваў, таму каарды- нацыйная праца па збіранні этнагра- фічных прадметаў, запісе традыцый і абрадаў гэтага рэгіёна таксама кла- дзецца на плечы музейшчыкаў. А мо ў аддзеле культуры існуе транспартная праблема і таму няма магчымасці выязджаць на раён? За- пытаўся пра гэта ў начальніка аддзела культуры Чэрвеньскага райвыканкама Сяргея Сушы. - Транспартнай праблемы ня- ма, - кажа Сяргей Іванавіч. - У нас ёсць дзве "Газелі", "Жыгулі". Сапраў- ды, сёлета работнікі музея ў экспеды- цыі не ездзілі- дык што, кожны год ездзіць? У мінулым, пазамінулым ездзілі. Збіралі рэчы, а таксама запіс- валі казкі, танцы. Усё гэта ёсць у камп'u1102 ютэры... Ды і самі музейныя ра- ботнікі не выказвалі моцнага жадання ехаць у экспедыцыю. А яны павінны гэта самі рабіць, а не пад маім прыму- сам... Калі ж я размаўляў з музейшчыка- мі, ніхто з іх так і не здолеў аргумента- ваць уласную пасіўнасць у справе "па- лявых" даследаванняў... І яшчэ адно. Краязнаўчыя чытанні праводзяцца бібліятэкарамі раёна, а не навуковымі супрацоўнікамі музея, хоць тыя ў іх і ўдзельнічаюць. Праўда, змяшчаюць у мясцовым зборніку па адным дакладзе штогод. Вядома, вы- карыстоўваць гэтую раённую навуко- ва-краязнаўчую "дзялянку" можна было б і з большай аддачай. А што да тых буклетаў, якія пад- рыхтавалі музейшчыкі Чэрвеньшчы- ны, дык, на жаль, набыць іх шарагова- му турысту немагчыма: невялікі на- клад. Чаму ж самім не наладзіць вы- давецкую дзейнасць, як гэта робяць у раённай бібліятэцы? І, як кажа яе ды- рэктар Людміла Войцік, гэтыя выданні карыстаюцца вялікім попытам у на- стаўнікаў, бібліятэкараў, чытачоў (кошт - 5 тысяч рублёў). Можна было б у музеі прадаваць заезджым турыс- там тыя ж буклеты і матэрыялы па гіс- торыі Чэрвеньшчыны. А пакуль што грошы ад падобнай дзейнасці ідуць у план платных паслуг раённай біблі-   ятэкі, а не музея. Не кажучы ўжо пра тое, што навуковыя дасягненні мясц- овага музея вядомыя, бадай што, то- лькі ў раёне...

/i/content/pi/cult/236/3335/10-4.jpg"Космас" - у шафе

Вось яшчэ адна праблема, якая кі- даецца ў вочы адразу пры наведванні музейнай установы. Першае, што заўважае экскурсант у адной з залаў краязнаўчага музея- вялікія шафы-вітрыны, пазавешваныя прасцінамі. Аказваецца, пад імі схава- на асноўная частка экспазіцыі трэцяй залы "Рэч у духоўным космасе белару- саў", бо ў гэтым жа памяшканні пра- водзяцца і іншыя выстаўкі, якіх, як ужо казаў, сёлета было ўжо адзінаццаць. Прычына банальная: не стае памяш- канняў. - Хацелася б, каб у музеі было яшчэ пакоі два, - кажа навуковы су- працоўнік музея Станіслава Баркоў- ская, - каб былі выставачная зала і карцінная галерэя. Бо ў фондах вель- мі многа карцін розных мастакоў, а выставіць іх усе мы не можам... Менавіта таму і даводзіцца супра- цоўніцы завешваць прасцінамі асноў- ную экспазіцыю, прысвечаную побыту беларусаў-чэрвеньцаў, каб не псаваць эстэтычны выгляд выстаўкі або, як га- ворыць Станіслава Чаславаўна, каб не атрымаўся, як у вядомай прымаўцы, "боб з гарохам". Навуковы супрацоў- нік музея гаварыла, што вельмі хаце- лася б прадставіць у музеі залу, пры- свечаную бортніцтву,- балазе прад- метаў, звязаных з пчалярствам, у му- зейных фондах дастаткова. - Гэта ж адметнасць нашага краю! - кажа Станіслава Баркоў- ская. - У нас заўсёды было шмат бор- тнікаў, да і на гербе Чэрвеня прадстаў- лены пчолы, а залы такой у музеі, на жаль, няма з той жа прычыны: неда- хоп памяшканняў. Па словах дырэктара музея Алены Забаронак, прасціны здымаюцца то- лькі летам, калі выставак звычайна няма. Зразумела, гэтая праблема- галаўны боль кіраўніцтва музея. Але яно вымушана "прыстасоўвацца", бо выйсця з гэтага становішча пакуль што не прадбачыцца. Такая ж праблема - у фондасхо- вішча. На балансе музея знаходзіцца больш за сем тысяч адзінак захоўван- ня (а экспануецца з іх толькі прыклад- на 1300), але, па словах галоўнай заха- вальніцы Галіны Кузьміной, памяш- канне - маленькае і не адпавядае ні тэмпературным, ні, так бы мовіць, "прасторавым" нормам. А тут жа за- хоўваецца багатая калекцыя ручнікоў, карціны, нумізматычная калекцыя... Тое, што пытаннез памяшканнямі стаіць вельмі востра і пакуль што за- стаецца невырашальным, пацвердзіў і Сяргей Суша: - Мы нідзе не можам знайсці во- льнага будынка пад музей, - кажа ён, - бо гарадок наш маленькі, воль- ных памяшканняў няма. Раённы цэнтр культуры іх не мае, кінатэатр- таксама. Праблема сапраўды існуе. Спадзяёмся паступова яе вырашыць. Можа, таму і не могуць навуко- выя супрацоўнікі музея праводзіць на належным узроўні працу па рэстаўра- цыі і кансервацыі шматлікіх прадме- таў, якія ёсць у фондзе, бо пад гэта ня- ма плошчаў? Ды і збор новых матэры- ялаў у экспедыцыях - пад пытаннем з той жа прычыны: дзе іх захоўваць? Та- му і казаць пра наладжаную навуко- вую работу, пакуль не вырашыцца пы- танне з памяшканнямі, проста не вы- падае...

/i/content/pi/cult/236/3335/10-5.jpgАдзіны ў свеце

Не мог прамінуць і яшчэ адну му- зейную ўстанову Чэрвеньшчыны: адзі- ны ў свеце Музей Станіслава Манюш- кі, што размешчаны ў пасёлку Азёрны. Гэты пасёлак знаходзіцца прыкладна за паўтара кіламетра ад вёскі Убель, дзе нарадзіўся і вырас вядомы кампа- зітар. Там жа быў і фальварак Манюш- каў, які, на жаль, не захаваўся: згарэў у 1944 годзе. Цяпер на гэтым месцы- памятная стэла. Як распавяла мне навуковы су- працоўнік Ірына Серада, музей па- ўстаў тут на базе мясцовай школы яшчэ сорак гадоў таму. Грамадскім ды- рэктарам музея цягам 20 гадоў з'яўляўся дырэктар школы Васіль Не- сцяровіч, ейны бацька. Дзякуючы на- маганням Васіля Васільевіча і пошука- вай працы вучняў, невялікі стэнд з кні- гамі і некалькімі пласцінкамі цягам гадоў ператварыўся ў сапраўдны му- зей з чатырма экспазіцыйнымі заламі, дзе можна даведацца пра жыццёвы і творчы шлях кампазітара - ад мален- ства і да апошніх дзён жыцця. Музей і цяпер размешчаны ў шко- ле, якую летась закрылі з-за колькас- нага недахопу вучняў. Сярод экспана- таў - фотаздымкі і фотакопіі, што ад- люстроўваюць дзіцячыя і юнацкія га- ды Станіслава Манюшкі, пейзажы на- вакольных мясцін, зробленыя яго ба- цькам Чэславам... Асабліва цікавяцца наведвальнікі арыгінальнымі сцэніч- нымі касцюмамі з Варшаўскага опер- нага тэатра 30-х гадоў мінулага стагод- дзя... Па словах Ірыны Серада, летась у музеі было звыш тысячы наведвальні- каў, установа перавыканала план платных паслуг. Таго ж чакае Ірына Ва- сільеўна і ў гэтым годзе, тым больш, што сёлета - 190-год- дзе з дня нараджэння Манюшкі. Ня- даўна музей наведала і прапраўнучка кампазітара. - Яна марыць, каб аднавілі фаль- варак Манюшкі, - кажа Ірына Сера- да. - Цяпер ідзе размова аб тым, каб зрабіць гэта з дапамогай намаганняў усіх таварыстваў Манюшкі ў свеце. Вялікія змены, як расказаў мне на- чальнік аддзела культуры Сяргей Су- ша, чакаюць і музей у пасёлку Азёрны. - Знайшоўся мецэнат, які заціка- віўся будынкам былой школы, - кажа Сяргей Іванавіч. - Мы хочам пры- няць гэты будынак на свой баланс ад аддзела адукацыі, размясціць там, акрамя Музея Манюшкі, філарманіч- ную пляцоўку, карцінную галерэю, не- калькі гасцінічных пакояў, стварыць такі этна-культурны комплекс, калі гэ- та атрымаецца. Калі ўсё будзе добра, дык у наступным годзе пачнём ажыц- цяўляць задуманае.

/i/content/pi/cult/236/3335/10-6.jpg"Ніхто пра Манюшкаў больш не распавядзе"

Запытаўся пра навуковую працу і ў Ірыны Серады. Аказалася, што і яна сёлета не друкавала навуковых артыкулаў, не пісала работ па твор- часці і біяграфіі Манюшкі. Прычына празаічная: няма грошай на выдан- не нават буклетаў. Раён не здолеў выдаць буклет да 190-годдзя Станіслава Манюшкі, які распавядаў бы пра адзіны ў свеце музей кампазітара. І толькі дзяку- ючы грашовай дапамозе замежных мецэнатаў, сёлета былі выдадзены два буклеты накладам па 250 асоб- нікаў кожны. Тэкставую частку з фо- таздымкамі прадставіла Ірына Сера- да. Не трэба і казаць, што разышліся яны вельмі хутка. Гэта яшчэ адно сведчанне, што раённы краязнаўчы музей не прыкладае дастатковых намаганняў, каб рэкламаваць і год- на прадстаўляць сваю навукова-да- следчую дзейнасць. Але пэўная навуковая праца Ірынай Васільеўнай вядзецца: яна перыядычна чытае лекцыі для да- рослых, друкуе матэрыялы пра му- зей і творчы шлях кампазітара ў рэ- спубліканскім і раённым друку. - Пра дзядзькоў Дамініка, Казі- міра Манюшкаў, - кажа Ірына Сера- да, - вы зможаце пачуць толькі ад мяне і толькі ў музеі. Я з задаваль- неннем напісала б невялікую кніжку пра родзічаў Манюшкаў, пра бела- рускі перыяд жыцця кампазітара - былі б толькі грошы на выданне. Зразумела, што цяперашні час - складаны па эканамічных умовах. Але знайсці грошы пад выданне ма- тэрыялаў пра лёс і жыццё слыннага кампазітара-земляка - гэта гонар для раённых улад Чэрвеньшчыны. Пасля "шпацыру" па музейных пакоях адчуў, як змерзлі рукі і ногі. Аказваецца, што ўжо паўтара года ў будынку холадна: пасля закрыцця школы адключылі ацяпленне. Як па- абяцаў мне Сяргей Суша, пытанне з абаграваннем памяшканняў музея ў хуткім часе будзе вырашана. *** Жыццё музейных устаноў культу- ры ў Чэрвеньскім раёне выглядае до- сыць насычана і, у прынцыпе, адпа- вядае тым задачам, якія на іх ускла- дзены. Але, на мой погляд, навуко- выя зацікаўленні супрацоўнікаў кра- язнаўчага музея можна было б па- шырыць і разнастаіць. Правядзенне экскурсій, навукова-асветніцкая пра- ца - гэта важна і патрэбна, але, тое, што не адбываюцца выезды ў экспе- дыцыі, выклікае сапраўдны непакой. Без гэтай дзейнасці цяжка казаць пра мэтанакіраваную навуковую работу па даследаванні свайго рэгіёна. І зра- зумела, варта ўводзіць сабраныя да- ныя ў навуковы ўжытак: публікаваць у часопісах, ствараць манаграфіі, кнігі, удзельнічаць у канферэнцыях не толькі раённага, але і рэспублікан- скага і міжнароднага маштабаў. Шмат тут залежыць ад саміх на- вуковых супрацоўнікаў музея, але таксама - ад стварэння належных умоў іхняга функцыянавання і існавання. Без патрэбнай колькас- ці плошчаў для размяшчэння тых жа фондаў або пакояў для працы па кансервацыі і рэстаўрацыі му- зейных прадметаў, без належных тэмпературных умоў у памяшкан- нях музея вялікіх навуковых выні- каў чакаць - не дачакацца.

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"