“З прыцэлам” на наступны

№ 46 (915) 14.11.2009 - 20.11.2009 г

На Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” сфарміраваны чатыры журы: міжнароднае, глядацкае, кінапрэсы і дакументальнага кіно. Пра важнасць працы аднаго з іх — глядацкага — сведчыць той красамоўны факт, што галоўны прыз гэтага журы з’яўляецца і Гран-пры айчыннага кінафестывалю. Галоўную ўзнагароду “Лістапада” атрымае той фільм, які набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках рэйтынгавага апытання.

"К" папрасіла распавесці пра работу глядацкага журы яго старшыню, рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Барыса СВЯТЛОВА: - Я ўжо другі год запар абраны выконваць гэтую ганаровую ролю. Галоўная наша задача - каб была зроблена поўная анкетная выбарка гледачоў і атрымаліся аб'ектыўныя вынікі - гэта першая, метадалагічная, функцыя. Але ёсць і яшчэ адна: мы не толькі ацэньваем фільм, а і растлумачваем, чаму глядач выбраў тую ці іншую кінастужку. Прафесійнае журы вызначае прызы па кожнай намінацыі і заканчвае сваю працу ў апошні дзень "Лістапада". А праца глядацкага журы працягваецца і пасля гэтага, калі мы фарміруем густы аўдыторыі "з прыцэлам" ужо на наступны айчынны кінафестываль.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"