Удзельнікам XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”

№ 46 (915) 14.11.2009 - 20.11.2009 г

Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з адкрыццём XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. За мінулыя гады гэты культурны форум набыў вялікую папулярнасць і заваяваў міжнародны аўтарытэт. Яго прыцягальная сіла і своеасаблівасць заключаны ў высокай духоўнасці, сцвярджэнні гуманістычных і эстэтычных ідэалаў, захаванні і ўзбагачэнні спадчыны сусветных кінематаграфічных школ. Дзякуючы “Лістападу” мы маем унікальную магчымасць убачыць лепшыя фільмы розных краін і кантынентаў, адзначаныя прэстыжнымі ўзнагародамі. У гэтыя дні Мінск ператвараецца ў адну з фестывальных сталіц Еўропы, цэнтр дружбы, стасункаў і творчых кантактаў выдатных майстроў экрана і маладых зорак. У наша складанае і прагматычнае стагоддзе людзям не хапае сапраўднага, мудрага, добрага і чалавечнага кіно. Няхай жа ў цяперашнім годзе фестываль падорыць гледачам мноства такіх фільмаў, парадуе яркімі адкрыццямі і цікавымі сустрэчамі з любімымі акцёрамі і рэжысёрамі. Ад усёй душы жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця і добрага настрою. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

14 лістапада 2009 года