Чароўны… крыжык

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

З 25 кастрычніка па 1 лістапада ў Барысаўскім палацы культуры імя Максіма Горкага прайшла духоўна-асветніцкая акцыя “Сям’я — яднанне і каханне”.

 

/i/content/pi/cult/234/3279/12-1.jpgНа ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх улад і Мінскага аблвыканкама. А пасля распачаўся святочны канцэрт з удзелам шматлікіх творчых калектываў Палаца культуры і Барысаўскай дзіцячай школы мастацтваў. На першым паверсе працавала выстаўка-кірмаш, дзе дэманстраваліся кнігі, аўдыёі відэадыскі выдавецтва Беларускага экзархату, шматлікія прадметы рэлігійнага ўжытку. Таксама ў Палацы культуры можна было пабачыць выстаўку работ навучэнцаў Барысаўскай ДШМ пад назвай "Мая сям'я". Побач свае творы дэманстравалі народная студыя іканапісу і традыцыйных рамёстваў ды аматарская студыя вышыўкі "Чароўны крыжык", якія створаны пры Барысаўскім ГПК. А ў кінатэатры "Кастрычнік" і ў Доме культуры "Экран" прайшоў паказ дакументальных і мастацкіх фільмаў, прысвечаных духоўна-асветніцкай тэматыцы.

Юрась ГАРЧАК

 На здымку: фрагмент экспазіцыі выстаўкі.

Фота аўтара