Слуцкая арт-сесія

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

У Слуцкай галерэі мастацтваў адбылася абласная Арт-сесія юных мастакоў дзіцячых мастацкіх школ. Ацэньвалася ўменне працаваць з натурай, па ўяўленні, у розных жанрах выяўленчага мастацтва. Гэтая акцыя, ініцыятарам якойз’яўляецца ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, — другая па ліку: летась арт-сесія праходзіла ў Барысаве.

 

/i/content/pi/cult/234/3278/12-2.jpgУ слуцкай галерэі для размяшчэння дзіцячых твораў выдзелілі тры залы. Тут экспанавалася 150 работ: жывапіс, графіка, творы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Таленты сваіх выхаванцаў дэманстравалі больш за 20 дзіцячых мастацкіх школ. У арт-сесіі ўдзельнічалі прадстаўнікі трох узроставых груп: малодшай - ад 6 да 10 гадоў, сярэдняй - ад 11 да 12 гадоў, старэйшай - ад 13 да 16 гадоў. Іх творы журы разглядала ў дысцыплінах "Малюнак", "Жывапіс", "Дыз а й н " , "Кампазіцыя" ў намін а ц ы я х " П л а к а т " , "Скульптура", "Кераміка", "Габелен", "Батык", "Выцінанка".

/i/content/pi/cult/234/3278/12-4.jpgКожная дзіцячая м а с т а ц к а я школа - удзельніца арт-сесіі - магла выстаўляць ад 10 да 20 работ. У сузор'і юных талентаў вылучыць лепшых было няпроста: сцэны выставачных залаў галерэі зіхацелі вясёлкай колераў, спынялі ўвагу нечаканасцю творчых адкрыццяў. Журы адзначаны навучэнцы ДШМ Слуцка, Салігорска, Маладзечна, Смалявічаў... У наступным годзе лепшыя работы плануецца паказаць у сталічнай галерэі "Універсітэт культуры".

Ларыса ДЗЯМ'ЯНАВА Слуцк

На здымках: Насця Мельнікава. "Сабака і кот" (Барысаў); Улляна Хіло. Выцінанка (Дорск).