У слуцкай галерэі для размяшчэння дзіцячых твораў выдзелілі тры залы. Тут экспанавалася 150 работ: жывапіс, графіка, творы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Таленты сваіх выхаванцаў дэманстравалі больш за 20 дзіцячых мастацкіх школ. У арт-сесіі ўдзельнічалі прадстаўнікі трох узроставых груп: малодшай - ад 6 да 10 гадоў, сярэдняй - ад 11 да 12 гадоў, старэйшай - ад 13 да 16 гадоў. Іх творы журы разглядала ў дысцыплінах "Малюнак", "Жывапіс", "Дыз а й н " , "Кампазіцыя" ў намін а ц ы я х " П л а к а т " , "Скульптура", "Кераміка", "Габелен", "Батык", "Выцінанка".
Кожная дзіцячая м а с т а ц к а я школа - удзельніца арт-сесіі - магла выстаўляць ад 10 да 20 работ. У сузор'і юных талентаў вылучыць лепшых было няпроста: сцэны выставачных залаў галерэі зіхацелі вясёлкай колераў, спынялі ўвагу нечаканасцю творчых адкрыццяў. Журы адзначаны навучэнцы ДШМ Слуцка, Салігорска, Маладзечна, Смалявічаў... У наступным годзе лепшыя работы плануецца паказаць у сталічнай галерэі "Універсітэт культуры".
Ларыса ДЗЯМ'ЯНАВА Слуцк
На здымках: Насця Мельнікава. "Сабака і кот" (Барысаў); Улляна Хіло. Выцінанка (Дорск).