Песні пра мінулае і будучае

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

Заслужаны калектыў “Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь” невыпадкова носіць імя Рыгора Шырмы. У 1939 годзе яна была ўтворана з хору пад яго кіраўніцтвам. Цяпер рэпертуар калектыву настолькі неабсяжны, што ахоплівае нават оперныя спектаклі, у якіх капэла ўдзельнічае ў замежжы. Сваё 70-годдзе калектыў сустракае новымі творчымі здзяйсненнямі.

/i/content/pi/cult/234/3265/7-1.jpg- Бліжэйшае выступленне капэлы, - распавяла мастацкі кіраўнік калектыву, народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава, - адбудзецца 10 лістапада ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У гэты вечар у межах Міжнароднай канферэнцыі "Хрысціянска-іудзейскі дыялог" пройдзе культурная акцыя, у якой удзельнічае наш філарманічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Вячаслава Бартноўскага. Артысты нашай капэлы выканаюць духоўную музыку Часнакова, фінал 9-ай сімфоніі Бетховена, фрагменты з оперы "Набука" і Рэквіема Вердзі, а таксама Гімн ААН. Далей нас чакаюць гастрольныя туры ў Іспанію, Германію, Францыю. Юбілейнае ж святкаванне адбудзецца 21 снежня. У лютым у Гданьску мы выканаем Восьмую сімфонію Кшыштафа Пендэрэцкага "15 песень пра мінулае". Гэта не першая наша сустрэча з творчасцю знакамітага польскага кампазітара ХХ стагоддзя: у Беластоку мы ўжо выконвалі ягоныя "Сем варотаў Іерусаліма" - найскладаную партытуру, прызначаную для троххорнага складу. Азначаныя творы патрабуюць высакакласных спевакоў і музыкантаў, здольных да выканання авангардных эксперыментаў, і капэла з бляскам спраўляецца з гэтай задачай.
/i/content/pi/cult/234/3265/7-3.jpgМы і надалей будзем шырока выконваць музыку айчынных кампазітараў, беларускія народныя песні, якія застаюцца адной з самых каштоўных перлін у нашай нац ы я н а л ь н а й спадчыне. Прадоўжыцца і надзвычай плённае творчае супрацоўніцтва з маэстра Аляксандрам Анісімавым, і, канешне, выступленні ў аграгарадках. На кожным нашым канцэрце публіка выяўляе каласальную цікавасць да музыкі розных жанраў і эпох: шчыра рэагуе на кожны твор апладысментамі, пасля выступленняў выказвае словы падзякі. Таму і працаваць - у радасць!

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"