Генеральны кірунак

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

Генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь прызначаны Уладзімір Грыдзюшка, які з 2003 года працаваў намеснікам міністра культуры краіны і непасрэдна курыраваў рэстаўрацыю будынка тэатра.

/i/content/pi/cult/234/3256/3-2.jpgУ сувязі з гэтым у сераду адбыўся агульны сход калектыву тэатра. Міністр культуры Беларусі Павел Латушка прадставіў У.Грыдзюшку артыстам, супрацоўнікам тэатра, запрошаным прадстаўнікам СМІ. - Тэатр, - падкрэсліў міністр, - гэта ўстанова "нумар адзін" нашай краіны, прыклад Незалежнасці Беларусі, яе высокага мастацтва. Уладзімір Грыдзюшка ж мае значны адміністратыўны, упраўленчы досвед, які дапаможа яму забяспечыць высокі творчы ўзровень калектыву.
 У сваю чаргу, У.Грыдзюшка запэўніў прысутных, што не збіраецца пачынаць з "рэвалюцыйных" мер: - Гэтае прызначэнне я разглядаю як высокі гонар і каласальную адказнасць. Думаю, рашаючую ролю ўсё ж адыграла мая любоў да тэатра, якая з'явілася ў тыя гады, калі ў будынку ішлі рамонтна-будаўнічыя работы. Сваю задачу я бачу ў тым, каб стварыць усе ўмовы для творчасці і ўзнікнення канкурэнтаздольнага прадукту, запатрабаванага ва ўсім свеце. Магу абяцаць, што пры гэтым ніякіх крайнасцей не будзе.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"