Залаты “Добры вечар”

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

На IV Міжнародным фестываліконкурсе “Неўскія сустрэчы”, які прайшоў з 29 кастрычніка па 1 лістапада ў Санкт-Пецярбургу, народны вакальны ансамбль “Добры вечар” Рагачоўскага аддзела культуры заваяваў найвышэйшую ўзнагароду — Залаты дыплом.

Як распавёў карэспандэнту "К" кіраўнік ансамбля і, адначасова, начальнік аддзела культуры Рагачоўскага райвыканкама Міхаіл Зайцаў, усяго ў фестывалі-конкурсе ўдзельнічалі 22 творчыя калектывы з Беларусі, Расіі, Арменіі і Азербайджана, якія спаборнічалі ў розных намінацыях. "Добры вечар" перамог у катэгорыі "Народныя спевы". Арганізатары адзначылі высокі мастацкі ўзровень і выканальніцкае майстэрства гасцей з Гомельскай вобласці. А не так даўно калектыў выязджаў у Чэхію- для ўдзелу ў Міжнародным фестывалі "Залатая салёная сцежка", што праходзіў у Прахаціцэ. Дарэчы, гэты горад з'яўляецца горадам-пабрацімам Рагачова.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"