Як распавёў карэспандэнту "К" кіраўнік ансамбля і, адначасова, начальнік аддзела культуры Рагачоўскага райвыканкама Міхаіл Зайцаў, усяго ў фестывалі-конкурсе ўдзельнічалі 22 творчыя калектывы з Беларусі, Расіі, Арменіі і Азербайджана, якія спаборнічалі ў розных намінацыях. "Добры вечар" перамог у катэгорыі "Народныя спевы". Арганізатары адзначылі высокі мастацкі ўзровень і выканальніцкае майстэрства гасцей з Гомельскай вобласці. А не так даўно калектыў выязджаў у Чэхію- для ўдзелу ў Міжнародным фестывалі "Залатая салёная сцежка", што праходзіў у Прахаціцэ. Дарэчы, гэты горад з'яўляецца горадам-пабрацімам Рагачова.