Павага да сапраўднага

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы” Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 70годдзем з дня ўтварэння.

Прэзідэнт адзначыў, што творчасць капэлы ўносіць вялікі ўклад у захаванне і прапаганду лепшых здабыткаў айчыннай і сусветнай вакальнай музыкі, падтрыманне ў грамадстве высокіх культурных традыцый, выхаванне павагі да сапраўдных мастацкіхкаштоўнасцей. "У багатым рэпертуары капэлы арганічна спалучаюцца класічныя шэдэўры, духоўныя песняспевы, апрацоўкі народных мелодый і сачыненні сучасных кампазітараў", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што калектыў і надалей будзе працаваць гэтак жа плённа і самааддана, прымнажаць гонар і славу беларускага музычнага мастацтва.
 Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь