Прэзідэнт адзначыў, што творчасць капэлы ўносіць вялікі ўклад у захаванне і прапаганду лепшых здабыткаў айчыннай і сусветнай вакальнай музыкі, падтрыманне ў грамадстве высокіх культурных традыцый, выхаванне павагі да сапраўдных мастацкіхкаштоўнасцей. "У багатым рэпертуары капэлы арганічна спалучаюцца класічныя шэдэўры, духоўныя песняспевы, апрацоўкі народных мелодый і сачыненні сучасных кампазітараў", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што калектыў і надалей будзе працаваць гэтак жа плённа і самааддана, прымнажаць гонар і славу беларускага музычнага мастацтва.
Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь