Вопыт дзвюх дзяржаў

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў 30 кастрычніка правяло Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Казахстан — Беларусь: вопыт гуманітарнага супрацоўніцтва і захавання міжнацыянальнай стабільнасці”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты парламента Рэспублікі Казахстан, прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, паслы дзяржаў - удзельніц СНД, навукоўцы дзвюх краін. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Анатоль Смірноў і рэктар БДУКіМ Барыс Святлоў. Шматлікія даклады, якія прагучалі на канферэнцыі, яшчэ раз засведчылі актуальнасць тэмы міжнацыянальнай стабільнасці ў нашых краінах.