Мы — дзеці сонца

№ 44 (913) 31.10.2009 - 06.11.2009 г

Музыка Уладзіміра КАРЫЗНЫ (малодшага)

 

/i/content/pi/cult/233/3228/8-2.jpg
/i/content/pi/cult/233/3228/8-3.jpg
Спыніўся дождж - і ўспыхнула вясёлка,

Спусцілася ў травы ля ракі.

А я іду ля жыта за пасёлкам,

І мне глядзяць у вочы васількі.

Прыпеў:

Я - сонца сын!

Усе мы - дзеці сонца,

Таму і любім мы святло.

Нам трэба, каб усюды і бясконца

Шумелі нівы, сонечна было.

Калыша, як дзяцей шчаслівых, неба

І сонца, і напевы жаўрука.

А кожны колас пахне родным хлебам

І цёплы ён, як матчына рука.

Прыпеў.

Хвалюецца і днём, і ночкай ніва,

І з песняй непакоюся і я,

Каб толькі на зямлі маёй любімай

Былі заўсёды мір і цішыня.

Прыпеў.