Культура — багацце святое

№ 44 (913) 31.10.2009 - 06.11.2009 г

Музыка Міколы ЯЦКОВА Словы Віктара ШНІПА

 

/i/content/pi/cult/233/3227/15-1.jpgПад сцягам любімай Айчыны,

Свабоднай, заўжды маладой

І нам назаўсёды адзінай,

Як сонца над роднай зямлёй,

Ідзём мы да светлае мэты,

Каб наша Айчына была

Не толькі у песнях апета,

А ў кожнага ў сэрцы жыла.

Прыпеў:

Мы - твая душа, Айчына-маці,

Мы - работнікі культуры,

Людзям мы прыносім шчасце.

Хай квітнее Беларусь!

Культура - багацце святое,

Якое нам тут берагчы,

Дзе роднае слова жывое,

Нібыта ад Храма ключы.

Культурай квітнее Айчына,

Культура яднае людзей.

І лепш за Айчыну краіны

Не знойдзеш на свеце нідзе.

Прыпеў.

 

 Дубль два!

Да Дня работнікаў культуры па просьбе нашай газеты народны артыст СССР, народны артыст Беларусі, кампазітар Ігар Лучанок і вядомы паэт Віктар Шніп напісалі песню-прысвячэнне "Культурай квітнее Айчына" (гл. "К" № 41 за 2009 г.). Новы твор выклікаў вялікі рэзананс сярод нашых чытачоў. Паводле паведамленняў з рэгіёнаў, у многіх клубах яе ўжо пачалі развучваць і спяваць. Адзін жа з нашых падпісчыкаў - Мікола Яцкоў з вёскі Брылі так натхніўся вершам, што даслаў свой варыянт песні пад назвай "Культура - багацце святое". Дадамо, што М.Яцкоў - далёка не навічок у песеннай творчасці: яго кампазіцыі запісаны на радыё, выдаваліся ў зборніках. Трэба спадзявацца, яшчэ адно прысвячэнне работнікам культуры таксама знойдзе сваіх прыхільнікаў - тым больш, што прапанаваная М.Яцковым мелодыя прыдатная для выканання нават аматарамі-пачаткоўцамі.

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"