“Калегіум” у калегіуме

№ 44 (913) 31.10.2009 - 06.11.2009 г

30 кастрычніка ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выстаўкі “Калегіум”.

Арганізатары выстаўкі - члены грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў", Смаленскай арганізацыі Саюза мастакоў Расіі, аддзел культуры Аршанскага гарвыканкама, установа культуры "Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны". Выстаўка аб'яднала 20 мастакоў з Беларусі і Расіі. Яна знаёміць гледача з шырокім колам тэм сучаснага выяўленчага мастацтва. Сярод яе ўдзельнікаў - прадстаўнікі розных пакаленняў і творчых накірункаў: А.Кузняцоў і В.Касцючэнка (Мінск), Ю.Бараноўскі, В.Ляшэнка і Г.Русецкі (Смаленск), А.Фалей і Г.Фалей (Віцебск), А.Фалей (Баранавічы), В.Барысаўскі і А.Жэрэло (Брэст), А.Жураўлёў, М.Таранда і Л.Шчаглова (Орша), Н.Баўрына, Г.Улыбін, В.Чайка, У.Чайка, Н.Чайка (Вязьма), Г.Мяжуеў (Маладзечна), Б.Іваноў (в. Урода, Беларусь). У экспазіцыі прадстаўлены жывапіс, графіка і арт-аб'екты. Назва праекта невыпадковая: "калегіум" у перакладзе з лацінскай мовы - "таварыства", "садружнасць". Акрамя таго, калегіум - гэта яшчэ і адрас Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі, якая і стала месцам правядзення дадзенай выстаўкі.