Прапануецца даслаць...

№ 44 (913) 31.10.2009 - 06.11.2009 г


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з мэтай павышэння творчага і мастацкага ўзроўняў айчыннай фільмапрадукцыі вырашыла прыцягнуць усіх ахвотных да працы па падрыхтоўцы тэматычных планаў стварэння мастацкіх і дакументальныхфільмаў на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і "Белвідэацэнтры" на 2010 - 2011 гады. Спектр мяркуемага супрацоўніцтва надзвычай шырокі: усім зацікаўленым асобам і творчым групам прапануецца даслаць на адрас Міністэрства свае прапановы адносна тэматычнай і жанравай палітры мастацкіх і дакументальных фільмаў, якія, на іх думку, будуць запатрабаваны гледачамі і стануць канкурэнтаздольнымі на экраннай прасторы Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. Таксама можна дасылаць свае сцэнарныя матэрыялы (сінопсісы, анатацыі і г. д.), што будуць разгледжаны і прапанаваны дзяржаўным фільмавытворчым арганізацыям у якасці праектаў для магчымай вытворчасці фільмаў.
 Свае прапановы і матэрыялы трэба дасылаць на электронны адрас dep-kino@kultura.by Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры.