Зямля як сімвал

№ 43 (911) 24.10.2009 - 30.10.2009 г

Пад час Вялікай Айчыннай вайны беларусы мужна змагаліся за вызваленне Радзімы. І сярод герояў Сталінградскай бітвы былі нашы землякі, многія з якіх загінулі і навек засталіся ў той далёкай ад родных мясцін зямлі.

 

/i/content/pi/cult/232/3204/14-2.jpgНагодай прыгадаць падзеі Сталінградскай бітвы стала папаўненне фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны новым сімвалічным экспанатам: капсулай з зямлёй з Мамаевага кургана, прывезенай расійскай ваеннай дэлегацыяй, якая ўдзельнічала ў сумесных беларуска-расійскіх вучэннях "Захад-2009". На цырымоніі перадачы рэліквіі прысутнічалі і ўдзельнікі Сталінградскай бітвы: ганаровы салдат Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал Аляксей Разанаў і былы начальнік Генштаба Узброеных Сіл СССР, маршал артылерыі Уладзімір Міхалкін ды іншыя. Ад імя ж удзельнікаў бітвы выступіў генералмаёр Аляксандр Фень, які падзяліўся сваімі ўспамінамі пра абарону Сталінграда, дзе са жніўня 1942 г. танкістам удзельнічаў у баях з акупантамі. Дарэчы, прымаючы ганаровы падарунак, дырэктар музея Сяргей Азаронак адзначыў, што з 142 тысяч адзінак захоўвання гэты прадмет не толькі не згубіцца, але і зойме годнае месца сярод экспанатаў у зале, прысвечанай Сталінградскай бітве.

 Іван АРХІПАЎ, Валерый ШУМІЛАЎ,

члены Ваенна-навуковага таварыства пры Цэнтральным Доме афіцэраў

На здымку: дырэктар музея Сяргей Азаронак прымае капсулу з зямлёй з Мамаевага кургана.

 Фота Інесы СКВАРЦОВАЙ