Фотарэпартаж у музеі

№ 43 (911) 24.10.2009 - 30.10.2009 г

20 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выстаўкі ізраільскага фотамастака Алекса Лівака “Краіна наша”, арганізаванай пры падтрымцы Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.

Як распавяла "К" намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце Надзея Усава, на выстаўцы прадстаўлена 29 чорна-белых работ, якія створаны ў жанры рэпартажнай фатаграфіі і адлюстроўваюць жыццё розных гарадоў Ізраіля. Работы Алекса Лівака ствараліся ў 90-я гады XX стагоддзя. Надзея Міхайлаўна нагадала, што гэта ўжо другая ізраільская выстаўка ў музеі за апошнія тры месяцы: у жніўні ў Нацыянальным мастацкім музеі дэманстраваліся перакідныя насценныя календары. Выстаўку Алекса Лівака ўжо ўбачылі жыхары Вены, Масквы, Брэста. У Мінску работы Алекса Лівака будуць экспанавацца да 10 лістапада, а пасля выправяцца ў сталіцу Германіі Берлін.