Ва універсальнай — нобелеўскія

№ 43 (911) 24.10.2009 - 30.10.2009 г

Фонд Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага — універсальны па тэматыцы і унікальны па змесце. А з 2008 года, дзякуючы віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, наша бібліятэка прадастаўляе жыхарам Гродзеншчыны магчымасць доступу да сусветных інфармацыйных рэсурсаў. Апошні па часе значны набытак— першы ў свеце рускамоўны звод навуковых і грамадскіх прац лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі за перыяд з 1901 да 2000 года. З 60-томным выданнем можна пазнаёміцца ва універсальнай чытальнай зале.

 

/i/content/pi/cult/232/3199/12-2.jpgНа сённяшні дзень Нобелеўская энцыклапедыя - найбольш грунтоўнае выданне матэрыялаў пра маштабныя адкрыцці ў навуцы, што змянялі свет, знакамітых асоб, якія крочылі наперадзе цывілізацыі, пра дасягненні ў галіне культуры і літаратуры... У выданні сабраны матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю лаўрэатаў прэміі ў намінацыях "Фізіка", "Фізіялогія і медыцына", "Хімія", "Літаратура", "Свет", "Эканамічныя навукі". Кожны том уключае поўны тэкст лекцыі нобелеўскага лаўрэата, яго біяграфію, ілюстраваны матэрыял, уступную прамову старшыні Нобелеўскага камітэта і іншыя матэрыялы з гісторыі прысуджэння гэтай найганаровай у свеце прэміі. Сярод лаўрэатаў 2000 года - ураджэнец Беларусі Жарэс Іванавіч Алфёраў. Яго вынаходніцтвы ў галіне фізікі цяпер паспяхова прымяняюцца ў сотавай сувязі.

/i/content/pi/cult/232/3199/12-3.jpgЛаўрэатамі прэміі А.Нобеля зроблены сотні адкрыццяў сусветнага маштабу, без якіх не ўяўляецца сённяшняе жыццё. Іх лекцыі лічацца перлінамі сусветнай навуковай і культурнай спадчыны.

 Марына ІГНАТОВІЧ,

 намеснік дырэктара Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага