“...Трусік” пад сланечнікам

№ 42 (910) 17.10.2009 - 23.10.2009 г

Выканаўчым прадзюсерам Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2010” у Мінску на два гады стаў намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка. А вось да дзіцячага “Еўрабачання-2009” застаўся літаральна месяц.

/i/content/pi/cult/231/3143/3-3.jpgЦырымонія адкрыцця конкурсу ў Кіеве адбудзецца 16-га, а завершыцца ён 21 лістапада. За два дні да выступлення беларускаму ўдзельніку "Еўрабачання" Юру Дземідовічу споўніцца 13 гадоў. Як стала нядаўна вядома, спяваць ён будзе пад дванаццатым, перадапошнім, нумарам. У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што канкурсанты будуць выходзіць на сцэну кіеўскага Палаца спорту ў наступнай паслядоўнасці: Швецыя, Расія, Арменія, Румынія, Сербія, Грузія, Нідэрланды, Кіпр, Мальта, Украіна, Бельгія, Беларусь, Македонія. У залу бясплатна змогуць трапіць замежныя госці, а таксама жыхары ўсёй Украіны. Прамую трансляцыю падрыхтоўкі дзяцей да конкурсу змогуць пабачыць гледачы ўсёй Еўропы. Своеасаблівы адкрыты ўрок па спевах пройдзе напярэдадні шоу. Ужо вызначаны лагатып мерапрыемства, створаны з украінскім каларытам, - гэта сланечнік. Пераможца "Еўрабачання-2009" атрымае прыз ад арганізатараў: сланечнік з трыма галовамі, які выкананы з натуральных матэрыялаў і важыць паўтара кілаграма. 

Фота tvr.by