Ёсць “К”антакт!

№ 42 (910) 17.10.2009 - 23.10.2009 г

Гэты тыдзень, калі “Культура” адзначыла свой васемнаццаты дзень нараджэння, для пастаянных наведвальнікаў сайта www.kimpress.by азначыўся мноствам абнаўленняў. Інтэрнаўты, зазірнуўшы на нашу старонку, мусіць, адразу заўважылі яе рэдызайн.

/i/content/pi/cult/231/3140/Clip.jpgНайперш гаворка - пра новую версію форуму, якая дазволіць рэдакцыі больш шчыльна наладзіць супрацоўніцтва з вамі, паважаныя чытачы. На інтэрнет-старонках чакаем не толькі абмеркавання артыкулаў газеты, але і прапаноў па цікавых вам тэмах, пытанняў да журналістаў "Культуры", актыўнага ўдзелу ў апытаннях. Каб наладзіць такія стасункі, дастаткова толькі зарэгістравацца на форуме, увёўшы сваё ўліковае імя на ім (логін) ды пароль. Дарэчы, нам цікава даведацца пра вашу думку па адной з тэм ужо гэтага нумара. Пра што гаворка? Падрабязнасці - на старонцы 5. На форуме створана таксама тэма, дзе можна пакінуць пытанні ў рубрыкі "Чытач - Газета - Міністэрства" і "Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)". Даступная і новая форма кантакту з рэдакцыяй: цяпер вы можаце адправіць паведамленне з сайта, у тым ліку з далучаным файлам, націснуўшы кнопку "Даслаць рукапіс". А для ўсіх, хто жадае быць аператыўна ў цэнтры культурных падзей тыдня ў Беларусі і за мяжой, - наша RSS-стужка. Дадавайце яе ў каналы навін вашага інтэрнет-аглядальніка.
 Застаецца толькі яшчэ раз нагадаць наш інтэрнет-адрас: www.kimpress.by