БУКЕТ ІДЭЙ

№ 41 (909) 10.10.2009 - 16.10.2009 г

БУКЕТ ІДЭЙ напярэдадні Дня работнікаў культуры — 11 кастрычніка.

Дарэчы, шаноўныя работнікі культуры, абавязкова зазірніце на старонкі 8 - 9. Там вас чакае падарунак ад "К". 7 кастрычніка стартавала амаль месячная праграма Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Панарама". Сваё прывітанне ўдзельнікам ІV Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Панарама" накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, які павіншаваў усіх яго ўдзельнікаў з адкрыццём. Пра гэта паведамляе Прэс-служба беларускага Лідэра. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтае свята ўжо паспела стаць неад'емнай часткай культурнага жыцця краіны і займець шматлікіх прыхільнікаў сярод гледачоў. "Упэўнены, што сёлетні форум ператворыцца ў сапраўдную панараму сучаснага тэатральнага мастацтва, дапаможа майстрам сцэны з розных краін абмяняцца творчым вопытам і будзе спрыяць далейшаму пашырэнню міжнароднага культурнага супрацоўніцтва," - падкрэсліў Прэзідэнт. 7 кастрычніка