Работнікам сферы культуры і мастацтва

№ 41 (909) 10.10.2009 - 16.10.2009 г

Вiншаваннi!

 

Шаноўныя сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды вашага прафесійнага свята - Дня работнікаў культуры. Сёння пытанні галіны культуры і звязанай з ёй дзейнасці знаходзяцца ў цэнтры ўвагі дзяржавы і грамадства. Усё больш людзей у нашай краіне далучаецца да свету мастацтва, імкнецца да творчага самавыяўлення, у тым ліку ў сферы традыцыйнай культуры. Гэтаму садзейнічае паспяховая рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на новы якасны ўзровень развіцця культуры і мастацтва, падтрымку талентаў, лепшых узораў прафесійнай і аматарскай творчасці, захаванне і адраджэнне багатай гісторыка-культурнай спадчыны, уключэнне здабыткаў беларускай культуры і мастацтва ў сусветную культурную прастору. Сотні творчых знакавых акцый і фестываляў, конкурсаў і выставак, праектаў і праграм - гэта штодзённая рэальнасць стваральных клопатаў, будняў і святаў работнікаў культуры ў вялікіх і малых гарадах, у вёсках роднай Бацькаўшчыны, а таксама далёка за яе межамі. Менавіта вы, работнікі сферы культуры, забяспечваеце пераемнасць культурных традыцый, духоўнае і маральнае станаўленне асобы. Прыміце, шаноўныя сябры, шчырую ўдзячнасць за вашу высакародную і самаахвярную працу. Жадаю вам моцнага здароўя, невычарпальнага натхнення, аптымізму, ажыццяўлення ўсіх творчых задум на карысць нашай Айчыны.

 У.М. ПАТУПЧЫК,

 намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Паважаныя работнікі культуры!

Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў - членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навуковатэхнічным прагрэсе віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры! Гэтае свята аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных напрамкаў культурнай дзейнасці, якія карпатліва і самааддана працуюць дзеля ўвасаблення ідэй дабра і духоўнасці, памнажэння нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Менавіта культурныя здабыткі надаюць нам адметнасць і непаўторнасць, вылучаюць у супольнасці іншых народаў, цэментуюць нашу дзяржаўнасць. Дазвольце выказаць вам глыбокую ўдзячнасць за вашу працу, якая пераўтварае беларускую культуры ў дзейсны фактар развіцця краіны. Ад шчырага сэрца жадаем вам моцнага здароўя, шчаслівага лёсу і новых творчых здзяйсненняў.

 Уладзімір ЗДАНОВІЧ,

старшыня Камісіі